У трэцім матчы фінальнай серыі Кубка Стэнлі "Тампа" абыграла "Каларада"
"Тампа" скараціла разрыў у фінальнай серыі Кубка Стэнлі — 1:2. У хатнім паядынку "Каларада" быў абыграны — 6:2 (2:1, 4:1, 0:0). У першых паядынках "Каларада" спачатку выйграў у авертайме (4:3), а пасля ўчыніў разгром (7:0).
Наступны паядынак адбудзецца 23 чэрвеня, для "Тампы" ён таксама будзе хатнім.