У сутыкненні легкавіка і міліцэйскага УАЗа ў Мінску загінула жанчына
Здарэнне адбылося позна ўвечары 29 сакавіка на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава.
Міліцэйскі УАЗ, які рухаўся з уключанымі спецыяльнымі светлавымі і гукавымі сігналамі, сутыкнуўся з аўтамашынай "Хюндай", якой кіравала 38-гадовая мінчанка. У выніку сутыкнення абодва аўтамабілі перакуліліся.
Жанчына-кіроўца з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі была шпіталізавана ў бальніцу, дзе 31 сакавіка памерла. У аварыі пацярпелі таксама 11-гадовая дзяўчынка і 7-гадовы хлопчык, якія знаходзіліся ў салоне легкавіка. Іх ужо выпісалі з лякарні.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску заведзена крымінальная справа па факце дарожна-транспартнага здарэння, паведамляе БЕЛТА.