У судзе па “Справе студэнтаў” абвешчаны перапынак да 10 чэрвеня

У судзе па “Справе студэнтаў” абвешчаны перапынак да 10 чэрвеня. Стала вядома, што ў студэнта БДУ Ягора Канецкага і яго сукамерніка выявілі каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал @dumkame.
Гучны працэс пачаўся 14 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Абвінавачанымі праходзяць 12 чалавек, у тым ліку Алана Гебрэмарыям — прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Па справе праходзіць група студэнтаў з некалькіх ВНУ: Яна Арабейка, Кася Будзько, Настасся Булыбенка, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, згаданы вышэй Ягор Канецкі, Ксенія Сырамалот, Глеб Фіцнер, Ілля Трахтэнберг, Таццяна Якельчык. Судзяць і выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву.
Іх усіх вінавацяць у арганізацыі студэнцкіх акцый пратэсту восені 2020 года ("групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія прывялі да парушэння працы ўстаноў і транспарту"). Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Фігуранты справы знаходзяцца за кратамі з восені мінулага года, яны прызнаныя палітзняволенымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.