У суботу ў Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы
Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё
У суботу, 23 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-8 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +7...+13.