У суботу ў Беларусі будзе да +25 градусаў
Туман / pixabay.com
У суботу, 2 верасня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Толькі на поўдні краіны раніцай і ўдзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 7-13 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны — ад +20 да +25.
У нядзелю і панядзелак умовы надвор'я істотна не зменяцца.