У суботу месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы
У суботу, 9 ліпеня, месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы. Карокачасовыя дажджы прагназуюцца ўначы на захадзе, а раніцай і ўдзень — амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў Мінску).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +13 градусаў (у сталіцы — 11-13 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +27 (у Мінску — ад +21 да +23 градусаў).