У суботу амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы
У суботу амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы. Месцамі на захадзе нашай краіны парывы ветру могуць дасягаць 15-18 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў (у Мінску — 6-8 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +11 на паўночным усходзе да +18 градусаў на Брэстчыне (у сталіцы — ад +12 да +14).