У Столінскім раёне пад коламі аўтамабіля загінуў раварыст

У Столінскім раёне пад коламі аўтамабіля загінуў раварыст

У Столінскім раёне пад коламі аўтамабіля загінуў раварыст. Трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак каля 17:40 на 49-м кіламетры аўтадарогі “Жыткавічы — Давід-Гарадок — мяжа Украіны”. 42-гадовы вясковец праязджаў праезную частку злева направа па ходу руху аўтамабіля “Volkswagen Multivan” і трапіў пад яго колы. Ад атрыманых траўмаў раварыст памёр на месцы.

Адзначаецца, што на адзенні загінулага былі святлоадбівальныя ўстаўкі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.