У Столінскім раёне медыкі "хуткай" выратавалі казулю
Медыкі выратавалі казулю / t.me/pervyiregion/
У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці медыкі "хуткай" выратавалі казулю. Яны ехалі з выкліку і ўбачылі жывёлу, якая звалілася ў канаву і самастойна адтуль выйсці не магла. Медыкі выцягнулі яе з ледзяной вады, сагрэлі і накармілі, паведамляе Першы рэгіён.
Медыкі "хуткай" выратавалі казулю ў Столінскім раёне. Яна звалілася ў канаву непадалёк Радчыцка — дактары заўважылі жывёлу, калі вярталіся з выкліка.
— Еўрарадыё (@euroradio) January 23, 2024
Козачка не змагла выбрацца самастойна, таму ўрачы выцягнулі яе з ледзяной вады, сагрэлі і накармілі. pic.twitter.com/q9PSeMiXzV