У Століне легкавік урэзаўся ў стэлу з назвай горада
На месцы здарэння / brest.mchs.gov.by
У Століне гэта ноччу была часткова разбураная стэла з назвай горада. У яе ўрэзаўся аўтамабіль. Кіроўца ў выніку ДТЗ пацярпеў і быў заблакаваны ў легкавушцы. Выбрацца яму дапамаглі ратавальнікі.
"Дэфармаваныя элементы кузава заблакавалі кіроўцу. Мужчына быў у свядомасці, яму патрабавалася дапамога", — кажа ратавальнік Клім Аўсянік. Ён разам з калегамі выразаў дзверы кіроўцы і дапамог кіроўцу выбрацца. Мужчыну шпіталізавалі.
Наступствы аварыі / тут і далей фота brest.mchs.gov.by