У Століне аўтамабіль пратараніў будынак, кіроўца загінуў (фота)

Паводле папярэдняй версіі, як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, кіроўца легкавога аўтамабіля "БМВ-525" на скрыжаванні не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з будынкам дыспетчарскай.



У выніку дарожна-транспартнага здарэння аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўца загінуў, 5 пасажыраў пацярпелі. Выратавальнікі дэблакавалі пацярпелую пасажырку і загінулага кіроўцу.



Фота — mchs.gov.by