У Стамбуле абрынуўся жылы дом
У Стамбуле абрынуўся жылы дом
У Стамбуле сярод бела дня абрынуўся жылы дом. Як найменей адзін чалавек загінуў, сямёра пацярпелі.
Гаворка пра будынак 1988 году пабудовы ў еўрапейскай частцы горада. Па кадрах з камераў відэаназірання бачна, як праселі нясучыя канструкцыі на першым паверсе, пасля чаго дом нахіліўся і апракінуўся на праездную частку. Міма ў гэты час праязджаў легкавік — ён цудам ацалеў.
Прычына інцыдэнта высвятляецца, завалы разбіраюць ратавальнікі.