У сталіцы затрымалі эксгібіцыяніста, якога шукалі цягам тыдня

У сталіцы затрымалі эксгібіцыяніста, якога шукалі цягам тыдня

Супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС 26 лютага сталіцы затрымалі эксгібіцыяніста, якога шукалі цягам тыдня за спробы гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару і за дэманстрацыю палавых органаў непаўналетнім.

19 лютага ў міліцыю звярнулася некалькі дзяўчат, якія паведамілі, што на вуліцы Рачной невядомы малады чалавек агаляецца перад мінакамі.

Хлопца затрымалі ля інтэрната адной са сталічных ВНУ. Парушальніку 18 гадоў, ён жыве ў Жодзіне, а ў Мінск прыехаў на вучобу.

Раней хлопец не меў судзімасцяў і не прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.