У сталіцы працягваюць шукаць серыйнага гвалтаўніка (фота)

У сталіцы працягваюць шукаць серыйнага гвалтаўніка (фота)

У Мінску міліцыя працягвае шукаць серыйнага гвалтаўніка. Чатыры злачынствы былі здзейсненыя ў перыяд з 2002-га да 2015 года. Праваахоўнікі перакананыя, што да іх датычны адзін і той жа чалавек.

Зламыснік позна ўвечары ці ўначы нападаў на маладых жанчын (у адным выпадку — на непаўнагадовую) у бязлюдным месцы. Ён ішоў за сваімі ахвярамі, даганяў іх, спрабаваў пазнаёміцца, а пасля жорстка збіваў і гвалтаваў.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, серыйнаму гвалтаўніку на выгляд 40-50 гадоў. Ён сярэдняга целаскладу, яго рост каля 170 см. Праваахоўнікі просяць грамадзян дапамагчы знайсці зламысніка.

У сталіцы працягваюць шукаць серыйнага гвалтаўніка (фота)
Фота: guvd.gov.by