У сталіцы мінак затрымаў рабаўніка, а потым уцёк

У сталіцы мінак затрымаў рабаўніка, а потым уцёк

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Савецкага раёна Мінска шукаюць мужчыну, які 4 лютага затрымаў вулічнага рабаўніка. Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Цнянскай: зламыснік напаў на жанчыну і адабраў у яе сумку з грашыма. Перад замахам жанчына атрымала ў банку каля 2000 еўра.

Збегчы з месца здарэння зламыснік не паспеў: яго нагнаў невядомы мінак, адабраў сумку і вярнуў яе жанчыне. Пасля такога ўчынку невядомы герой таксама ўцёк.

Цяпер міліцыя шукае і рабаўніка, і мужчыну, які дапамог пацярпелай вярнуць скрадзенае. Грамадзянаў, якія маюць інфармацыю пра гэты інцыдэнт, просяць патэлефанаваць па нумарах 8(017)292-56-36, 8(017)292-56-54, 8(017)292-95-54 або 102, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.