У Смалявічах легкавік трапіў пад грузавік, пацярпела дзіця
На месцы ДТЗ у Смалявічах / t.me/minobl_uvd/
У Смалявічах легкавік трапіў пад грузавік, пацярпела дзіця. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 13-й гадзіны на скрыжаванні Камсамольскай і Беларэчанскай вуліц.
Як піша ДАІ, жанчына-кіроўца Lada XRAY "не дала перавагу ў руху" і дапусціла сутыкненне з МАZ, які рухаўся па галоўнай дарозе. Траўмы атрымала 12-гадовая дзяўчынка, якая была ў легкавіку. Яе шпіталізавалі.