У Швецыі загінуў аўтар карыкатур на прарока Мухамеда Ларс Вілкс
У Швецыі загінуў аўтар карыкатур на прарока Мухамеда Ларс Вілкс. Разам з 75-гадовым мастаком загінулі двое паліцэйскіх, якія яго ахоўвалі. Іх аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком. У выніку машыны загарэліся. Кіроўца грузавіка трапіў у бальніцу, паведамляе svt.se.
Ларс Вілкс атрымаў сусветную вядомасць у 2007 годзе, калі ў адной з газет Швецыі была апублікавана яго карыкатура на прарока Мухамеда (ён намаляваў сабаку з яго тварам). Яна выклікала абурэнне ў мусульман усяго свету, а мастаку сталі пагражаць тэрарысты і прызначаць узнагароджанне за яго забойства. З таго часу Вілкс жыў пад аховай.
На месцы аварыі / Reuters