У шпіталі памерла другая дзяўчына, збітая на ходніку “Сітраэнам”

У шпіталі памерла другая дзяўчына, збітая на ходніку “Сітраэнам”

У шпіталі памерла другая дзяўчына, збітая на ходніку ў раёне вуліц Магілёўская і Валадзько ў Мінску. Пра гэта паведамляюць яе сябры ў сацыяльных сетках.
Дзяўчыне было 20 гадоў, як і яе сяброўцы, якая загінула на месцы здарэння.

Адна з дзяўчынак вучылася ў педагагічным універсітэце, другая — у тэхналагічным. Відавочцы аварыі кажуць, што студэнткі ішлі ў царкву.

Нагадаем, здарэнне адбылося ў Мінску каля 20 гадзін вечара 12 траўня. Кіроўца “Сітраэна С5” не справіўся з кіраваннем і наехаў на дзвюх дзяўчат, якія ішлі па ходніку.