У Шчучынскім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі

На месцы аварыі / t.me/Neman102/
У Шчучынскім раёне перакулілася маршрутка з пасажырамі. Як паведамляе гродзенская міліцыя, здарэнне адбылося ў нядзелю пасля 17-й гадзіны на мінскай трасе. Volkswagen, у якім было 15 пасажыраў, рухаўся ў бок Гродна.
У нейкі момант 54-гадовы вадзіцель пачаў абганяць Nissan, якім кіравала 44-гадовая жанчына. Адзначаецца, што "у момант апярэджання яна страціла кіраванне і дапусціла сутыкненне з мікрааўтобусам". Ад удару маршрутку адкінула ў адбойнік, і яна перакулілася.
У бальніцу для агляду прывезлі пяць чалавек. З іх шпіталізавалі адну жанчыну, якая атрымала траўмы.
Папярэдняя аварыя з удзелам маршруткі адбылася ў пятніцу пад Докшыцамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.