У сераду ў Беларусі зранку прагназуюць туман, удзень — дождж
20 сакавіка прагназуюць туман / pixabay.com
У сераду, 20 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Удзень месцамі чакаюцца невялікія дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку прагназуецца туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+4, удзень паветра прагрэецца да 4-10 вышэй за нуль.