У сераду ў Беларусі будзе да +7, чакаецца моцны мокры снег
У сераду, 5 студзеня, кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег) магчымыя амаль па ўсёй Беларусі. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай на поўначы краіны месцамі пройдзе моцны мокры снег (будзе яго наліпанне). На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад -2 градусаў на поўначы Беларусі да +5 (а на поўдні — да +7).