У сераду ў Беларусі будзе да +5 і без ападкаў
Сакавік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У сераду, 6 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -5...+1, месцамі чакаецца 6-8 марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -1 да +5.