У сераду ў Беларусі будзе да +3 градусаў
У Беларусі крыху пацяплее / pixabay.com
У сераду, 13 снежня, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі — мокры снег і дождж. Месцамі магчымыя галалёд і туман, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +1 градуса, у дзённыя гадзіны — ад -2 да +3.
У чацвер падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца.