У сераду ў Беларусі будзе да +27

19 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Зранку ў асобных раёнах можа згушчацца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы слупок тэрмометра пакажа +8...+14, удзень ён падымецца да 21-27 градусаў цяпла.