У Салігорску на пажары ў кватэры загінуў мужчына

У Салігорску на пажары ў кватэры загінуў мужчына

У Салігорску на пажары ў шматкватэрным доме загінуў мужчына. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 15 чэрвеня, доме па вуліцы Набярэжнай, 11  — паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў 1.54, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Пажарныя прыбылі на месца, але не змаглі выратаваць гаспадара кватэры, непрацуючага мужчыну 1966 года нараджэння. Яшчэ 12 чалавек эвакуяваныя з суседніх кватэр. Прычына ўзгарання высвятляецца.