У Салігорску і Слуцку выносілі прадукты са сталовай і ўстановы адукацыі
Скрадзеныя прадукты / ohrana.gov.by
У Салігорску і Слуцку выносілі прадукты харчавання са сталовай і ўстановы адукацыі. Жанчын затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы.
Затрыманай у Салігорску работніцы сталовай 35 гадоў. У Слуцку затрымалі дваіх жанчын. Пры іх даглядзе ў асабістых рэчах знайшлі скрадзеную прадукцыю.
У дачыненні да ўсіх затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле аб дробным крадзяжы.