У Ровенскай вобласці гатовы адбіць напад з боку Беларусі
"Усе 229 кіламетраў з Рэспублікай Беларусь умацоўваюцца настолькі, каб расійскія войскі не змаглі прайсці ўглыб нашага рэгіёна"
У Ровенскай вобласці гатовы адбіць напад з боку Беларусі. Пра гэта заявіў кіраўнік Ровенскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Коваль.
"Сёння 326-ы дзень поўнамаштабнай вайны. І мы кожны дзень рыхтуемся да абароны населеных пунктаў Ровеншчыны. На поўначы актыўна будуем інжынерныя і фартыфікацыйныя збудаванні. Процітанкавыя равы. Усе 229 кіламетраў з Рэспублікай Беларусь умацоўваюцца настолькі, каб расійскія войскі не змаглі прайсці . Калі ўлады Беларусі дазволяць ім пачаць наступленне", — распавёў ён.
Паводле яго слоў, мясцовае насельніцтва таксама гатова абараняць сваю тэрыторыю і нагадаў аб партызанскім мінулым рэгіёну.