У рэдакцыі баранавіцкага выдання Intex-Press прайшоў ператрус
У рэдакцыі баранавіцкага выдання Intex-Press прайшоў ператрус. Гэта звязана са справай затрыманага журналіста Юрыя Ганцарэвіча. Сілавікі забралі фотатэхніку, з дапамогай якой былі зроблены здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах (так пазначана ў дакуменце).
Ганцарэвіча затрымалі ў канцы красавіка за тое, што нібыта фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і дасылаў здымкі ў медыя, якое прызнанае ў Беларусі "экстрэмісцкім". У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з ім.