У Рэчыцы затрымалі супрацоўніка метызнага завода: чытаў "экстрэмісцкія" СМІ
Аляксандр Руднікаў / palesse.press
У Рэчыцы затрымалі супрацоўніка метызнага завода Аляксандра Руднікава. Прапагандысты пішуць, што ён чытаў "экстрэмісцкія" СМІ. Верагодна, мужчыну адправілі пад адміністрацыйны арышт.
Гомельскія праваабаронцы падкрэсліваюць, што жыхара Рэчыцы "зняволілі за рэалізацыю права на свабоду пошуку і атрымання інфармацыі". А гэта парушэнне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якую Беларусь падпісала, ратыфікавала і абавязалася выконваць.