У Расіі ў аварыі загінулі трое грамадзян Беларусі
На месцы аварыі / МУС РФ
У Расіі ў аварыі загінулі трое грамадзян Беларусі, паведамляе fontanka.ru. Volkswagen Golf, на якім яны ехалі, увечары 7 жніўня на трасе "Пскоў" у Гатчынскім раёне Ленінградскай вобласці з невядомай прычыны апынуўся на паласе сустрэчнага руху. Пасля легкавік з'ехаў з дарогі і наляцеў на дрэва.
Вядома, што аўтамабіль ехаў з Пскова ў Пецярбург. Ім кіраваў 22-гадовы беларус. Пасажырам было 21 і 26 гадоў.