У Расіі школьнікі, "Боні" і "Клайд", абстралялі паліцыю і здзейснілі суіцыд
У Расіі 15-гадовыя школьнікі, хлопец і дзяўчына, якія назваліся "Боні" і "Клайдам", абстралялі паліцыю, а пасля здзейснілі суіцыд. Здарэнне адбылося ў Пскоўскай вобласці. Як інфармуе РІА "Новости", паліцыя правярала інфармацыю пра зніклага ў пасёлку Стругі Красныя падлетка. Раптоўна службовы аўтамабіль быў абстраляны з паляўнічай стрэльбы. Ён атрымаў пашкоджанні, самі паліцэйскія не пацярпелі.
Як піша meduza.io, раней падлеткі напісалі на сваіх старонках у сацсетках сваякам аднолькавыя развітанні. Яны абвінавацілі іх у "разбурэнні псіхікі і жыцця". Стральбу ў паліцэйскіх хлопец і дзяўчына транслявалі ў Periscope. Перамовы працягваліся некалькі гадзін. Калі падлеткі перасталі выходзіць на сувязь, спецназ пайшоў на штурм, але ў будынку былі толькі трупы. Па некаторых звестках, хлопец застрэліў дзяўчыну, а пасля — сябе. Следчы камітэт пацвердзіў, што школьнікаў знайшлі мёртвымі з агнястрэльнымі раненнямі.
Распачатая крымінальная справа.