У Расіі могуць заблакаваць доступ да Tor і іншых ананімных сервераў
Федэральная служба бяспекі рыхтуе закон супраць ананімнасці ў рунэце.
Як піша газета "Известия", такі адказ далі ў ФСБ на ліст лідара руху "Паляўнічыя за галовамі" Сяргея Жука, у якім ён прасіў блакаваць сетку Tor (яна, як вядома, дазваляе ўстанавіць ананімнае злучэнне ў інтэрнэце) з-за вялікай колькасці дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнэце.
У лісце ФСБ гаворыцца, што "ў цяперашні час на заканадаўчым узроўні разглядаецца пытанне аб неабходнасці блакіроўкі доступа з расійскага сегмента сеткі інтэрнэт да сервераў Tor і іншых ананімных (proxy) сервераў". Адзначаецца, што Tor выкарыстоўваюць гандляры зброяй, наркотыкаў і падробленых крэдытных картак.
Крыніца "Известий" паведамляе, што заканадаўчыя ініцыятывы рыхтуюцца па даручэнню асабіста дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава. Пра іх было абвешчана на паседжанні Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта.
Фота — ria.ru