У Расіі цалкам заблакавалі Instagram
У Расіі цалкам заблакавалі Instagram. З 14 сакавіка ён афіцыйна ўнесены ў рэестр забароненых сайтаў Раскамнагляду.
Як піша meduza.io, Раскамнагляд абяцаў, што блакіроўка Instagram пачнецца з 00:00 14 сакавіка, аднак яго пачалі блакаваць ужо ў нядзелю.
Улады РФ тлумачаць такі крок тым, што ў Instagram "распаўсюджваюцца інфармацыйныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць заклікі да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні грамадзян Расійскай Федэрацыі, у тым ліку вайскоўцаў".