У Рагачоўскім раёне сутыкнуліся грузавікі, ёсць пацярпелыя (фота)
Пасажырку аднаго з аўтамабіляў давялося даставаць з кабіны ратавальнікам.
У Рагачоўскім раёне "лоб у лоб" сутыкнуліся грузавікі ГАЗ-53 і МАЗ. Здарэнне адбылося раніцай 14 ліпеня. Як паведамляе прэс-служба МНС, у выніку аўтааварыі ў кабіне ГАЗ-53 была заціснутая пасажырка, прадавец Рагачоўскага хлебазавода. Яе вызвалілі ратавальнікі. Жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі.
Траўмы атрымаў і кіроўца згаданага грузавіка. Але ён самастойна выйшаў з кабіны. З пераломам правай нагі мужчыну таксама завезлі ў лякарню. А вось кіроўца МАЗа не пацярпеў.
Фота: МНС