У пятніцу ўдзень у Беларусі будзе ад +8 да +18 градусаў

У пятніцу, 18 верасня, у Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы (удзень — пераважна на ўсходзе) і парывісты вецер (да 20 м/с).
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў (у Мінску — 7-9 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +8 да +14 ( у сталіцы — ад +11 да +13, на Брэстчыне — да 18 цяпла).
У выхадныя дні будзе пераважна без ападкаў. Удзень тэмпература паветра не перавысіць 20-22 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.