У пятніцу ў Беларусі прагназуюць галалёдзіцу на дарогах
Галалёдзіца / pixabay.com
У пятніцу, 29 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўночным усходзе прагназуюць снег, мокры снег, дождж. Удзень пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць ападкі — у асноўным дождж. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 да +4, удзень прагназуюць 2-8 цяпла.
vk.com/belgidromet