У пятніцу ў Беларусі — апошні цёплы дзень, але з туманамі
У пятніцу чакаюцца туманы / Еўрарадыё
У пятніцу, 29 верасня, у Беларусі будзе малавоблачна і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер чакаецца паўднёвы слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 цяпла, месцамі прагназуецца +3...+6. Удзень паветра прагрэецца да 22-27 вышэй за нуль.
А ўжо ў суботу чакаецца пахаладанне: па паўночным захадзе Беларусі ўдзень будзе толькі +16.
vk.com/belgidromet