У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі

Сярэдзіна вясны ў Беларусі / t.me/vdvinsk/
Раніцай і ўдзень у пятніцу, 11 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца ападкі — снег, мокры снег і дождж (уначы — на захадзе краіны). Месцамі чакаецца слабы туман, а на асобных участках дарог — галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да -8 градусаў (пры праясненнях — да -12, у Мінску — 4-6 марозу, на захадзе — ад 0 да -2), у дзённыя гадзіны — ад +1 да +7 (у сталіцы — ад +2 да +4).
У суботу ўначы і раніцай ападкі (дождж і мокры снег) магчымыя амаль па ўсёй Беларусі. Уначы будзе ад -4 да +2 (на поўначы — да -6), удзень — ад +2 на ўсходзе да +12 на захадзе.
У нядзелю пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны прагназуецца ад -3 на Гомельшчыне да +6 на паўночным захадзе, у дзённыя гадзіны — ад +6 на ўсходзе да +19 на Брэстчыне.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.