У Пухавіцкім раёне з трубы пад дарогай ратавальнікі выцягвалі мужчыну

На месцы здарэння ў Дружным / minobl.mchs.gov.by
У панядзелак у Пухавіцкім раёне ў пасёлку Дружны з трубы пад дарогай (яе дыяметр складае 2 метры) ратавальнікі выцягвалі мужчыну. Яго ногі там прыціснула абломкамі жалезабетону.
Пацярпеламу 55 гадоў. Пра тое, што ён рабіў у трубе, не ўдакладняецца, як і тое, працаўніком якой арганізацыі ён з'яўляецца. Аднак ратавальнікам дапамагалі супрацоўнікі аварыйна-выратавальнай службы ААТ "Август-Бел".
Мужчына шпіталізаваны.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.