У Пухавіцкім раёне група мужчын два гады выкрадала і гвалтавала прастытутак

У Пухавіцкім раёне група мужчын два гады выкрадала і гвалтавала прастытутак

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу на 11 жыхароў Пухавіцкага раёна. Іх вінавацяць у серыі асабліва цяжкіх злачынстваў, перадае БЕЛТА.

У 2013 і 2014 гадах гэтыя мужчыны выкрадалі прастытутак, рабавалі і гвалтавалі іх. Паведамляецца, што дзейнічалі яны па адной схеме. Група на аўтамабілі пад'язджала да прыпынкаў грамадскага транспарту на шашы Мінск-Магілёў. Там мужчыны высаджваліся, а адзін з іх заставаўся ў машыне і ехаў у дамоўленае месца дамаўляцца з прастытуткай. Калі тая пагаджалася і сядала ў аўто, кіроўца блакаваў дзверы, каб яна не магла ўцячы. Потым кіроўца ехаў забіраць сваіх саўдзельнікаў. Група везла ахвяру ў адзін з населеных пунктаў Пухавіцкага раёна, дзе дзяўчыну гвалтавалі, а часам ў яе забіралі грошы і асабістыя рэчы.

У некаторых выпадках нападнікі проста запіхвалі ахвяраў у машыну, пасля чаго паўтаралі адпрацаваны сцэнар.

Высветліць пацярпелых праваахоўнікам было вельмі цяжка, іх апынулася 11. Многія не хацелі звяртацца па дапамогу да міліцыі.

Цяпер абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай. Ім пагражае зняволенне на тэрмін да 15 гадоў. Большасць з фігурантаў судзімыя, але жанатыя і маюць непаўналетніх дзяцей.