У Пружанскім раёне на пажары загінула двое маленькіх дзяцей (фота)
Двое маленькіх дзяцей загінула на пажары ў Пружанскім раёне. Трагедыя адбылася ўвечары 19 снежня ў вёсцы Хорава. Паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме паступіла ў МНС у 17.26, выратавальнікі прыбылі на месца праз 10 хвілінаў. На той момант двухкватэрны дом гарэў адкрытым полымем. Суседзі паведамілі пажарным, што там могуць знаходзіцца людзі, і выратавальнікі вынеслі з кватэры дзвюх дзяўчынак, 2012 і 2011 гадоў нараджэння. Малыя ляжалі на ложку ў пакоі.
Медыкі і выратавальнікі паспрабавалі рэанімаваць дзяцей, аднак іх дзеянні не далі выніку.
Паводле папярэдніх дадзеных, маці на момант пажару была ў суседзяў са старэйшай дачкой. Жыхары вёскі распавялі, што гэта быў не першы і не адзіны выпадак, калі дзяцей пакідалі без нагляду. У якасці прычыны пажару разглядаюць дзіцячае свавольства з агнём, паведамляе прэс-служба МНС.


Фота: МНС