У Пружанскім раёне МНС даставала рабочых з воданапорнай вежы
У Пружанскім раёне выратавальнікам з МНС давялося даставаць людзей з воданапорнай вежы. Выклік паступіў з гарадскога пасёлка Ружаны ўдзень 6 студзеня. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, двое работнікаў фарбавалі металічную ёмістасць унутры цаглянага збудавання. Аднаму з іх стала блага, а напарнік не мог самастойна вывесці яго на вуліцу, бо таксама адчуваў сябе нядобра. Давялося выклікаць выратавальнікаў.
Для эвакуацыі давялося пазычыць кран у арганізацыі, якая займаецца рамонтам воданапорнай вежы. Так спецыялісты дабраліся да двух работнікаў і паднялі іх пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў. Затым мужчын агледзілі медыкі хуткай і даставілі на абследаванне ў Ружанскую гарадскую лякарню.
Лакафарбавальныя працы праводзіліся цягам 1,5 гадзіны з выкарыстаннем сродкаў абароны (рэспіратараў). Аднаму з пацярпелых 38 гадоў, другому — 33.