У Пружанскім раёне грузавік перакрыў дарогу
Дранка апынулася на дарозе / t.me/krepostfortuvd/
У сераду ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці грузавік перакрыў дарогу Р-44 "Гродна — Ружаны — Івацэвічы". На 124-м кіламетры каля вёскі Паўлава ў Scania стрэліла кола, 31-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль перакуліўся.
На шчасце, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Грузавік атрымаў пашкоджанні, а груз апынуўся на дарозе.
Рух цяпер абмежаваны. Даішнікі заклікаюць кіроўцаў карыстацца "альтэрнатыўнымі шляхамі аб'езду".