У Пружанах затрымалі 84-гадовага падазраванага ў гвалце над малалетняй
У Пружанах затрымалі 84-гадовага падазраванага ў гвалце над малалетняй. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк, злачынства было здзейснена 19 студзеня ў адным з інтэрнатаў горада. Зламыснік здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні дзяўчынкі, якая не дасягнула 14-гадовага ўзросту. Вядома, што яна жыве ў інтэрнаце разам з бацькамі. Яна распавяла пра тое, што адбылося бацькам, а яны выклікалі міліцыю.
Крымінальную справу ў адносінах затрыманага распачалі па артыкуле “гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, здзейсненыя ў дачыненні да заведама малалетняй”. Мужчыне пагражае ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі.