У Пружанах на пажары загінулі бабуля і яе ўнук
У Пружанах на пажары загінулі бабуля і яе ўнук. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 7 сакавіка ў двухкватэрным драўляным доме. У адной яго частцы ніхто не жыў, другую займала 87-гадовая жанчына.
Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі, якія прыехалі на выклік, патушылі ўзгаранне і знайшлі ў адным з пакояў на ложку абгарэлы труп гаспадыні. Побач на падлозе ляжаў таксама абгарэлы труп 30-гадовага ўнука. Вядома, што ён нідзе не працаваў. Не выключана, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць падчас курэння з боку мужчыны.