У Празе на акцыю салідарнасці з Беларуссю прыйшлі сотні людзей
7 чэрвеня ў Празе на Старамесцкай плошчы на акцыю салідарнасці з Беларуссю прыйшлі сотні людзей. Перад імі выступіла Святлана Ціханоўская, якая знаходзіцца з візітам у Чэхіі. Выступалі чэшскія праваабаронцы, дысідэнты камуністычных часоў. Прысутныя ставілі подпісы за вызваленне палітвязняў у Беларусі.
Як паведамляе Радыё Свабода, на сустрэчу прыйшлі таксама двое чэхаў з чырвона-зялёным сцягам. Ад іх гучалі абразы на адрас удзельнікаў акцыі.
Падчас акцыі ў Празе / Reuters