Сёння ў Працоўны кодэкс унясуць сотні паправак (відэа)
Палата прадстаўнікоў збіраецца прыняць іх у першым чытанні ў пятніцу, 17 траўня.
Як паведамляе БЕЛТА, праектам закона папраўкі ўносяцца ў больш за 170 артыкулаў Працоўнага кодэкса. Гэта і забарона дыскрымінацыі пры прыёме на працу на падставе ўзроста, месца жыхарства і сямейнага становішча. Беларусы таксама атрымаюць законнае права адмовіцца пры прыёме на працу адказваць на пытанні, якія датычаць іх асабістага жыцця ці рэлігійных поглядаў.
Камандзіровачнае пасведчанне можа стаць неабавязковым дакументам, на працы дастаткова будзе прадаставіць білеты, дакументы з гасцініц.
Папраўкі рэгулююць і працоўныя адносіны ў прафесійным спорце, напрыклад, прадугледжаныя кампенсацыі падчас "допінгавых разборак".
Фота — sb.by