У Польшчы навучаецца 31 тысяча беларусаў

У Польшчы навучаецца 31 тысяча беларусаў

У Польшчы навучаецца 31 тысяча беларусаў / unsplash.com

Ва ўстановах адукацыі Польшчы ў 2024/2025 навучальным годзе навучаліся 353 тыс. замежных грамадзян. Больш за ўсё навучэнцаў з Украіны (295,5 тыс.), на другім месцы (31 тыс.) — грамадзяне Беларусі, на трэцім — расіяне (4,2 тыс.), пра гэта піша "MOST".

У 2024/2025 навучальным годзе замежнікі складалі 5,3% навучэнцаў у Польшчы. Вучні-замежнікі ёсць у 67% польскіх школах. У кожным трэцім польскім класе ёсць вучні з Украіны.

Прыведзены паказчык ўключае розныя ступені адукацыі. Больш за ўсё замежнікаў навучаецца ў школах (237 тыс.), 62,6 тыс. — у дашкольных установах і 53,4 тыс. — у школах для дарослых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.