У Пінску на пажары загінуў 40-гадовы рабочы
У Пінску 40-гадовы рабочы аднаго з мясцовых прыватных прадпрыемстваў загінуў на пажары. Здарэнне адбылося 16 красавіка на ўчастку па вытворчасці гафрыраванай тары, размешчаным у аднапавярховым будынку па вуліцы Казубоўскага.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, агонь знішчыў 10 тон кардону. Прычынай здарэння магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём.