У Пінскім раёне пяты дзень шукаюць дзвюх дзяўчынак

У Пінскім раёне пяты дзень шукаюць дзвюх дзяўчынак

У Пінскім раёне пяты дзень шукаюць дзвюх сясцёр — Людмілу і Святлану Богдан. Малодшай 15 гадоў, старэйшай — 16. Яны зніклі раніцай 20 студзеня з вёскі Высокае, дзе жылі. На сувязь з бацькамі за гэты час яны не выходзілі, іх месцазнаходжанне невядомае. Абедзьве дзяўчынкі вучацца ў Пінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы, інфармуе БЕЛТА.

Праваахоўнікі просяць дапамагчы ў пошуках сясцёр. Іх прыкметы гл. тут.